Прафесіяналы і энтузіясты

Общество

Начальнік швейнай вытворчасці Кацярына Анатольеўна Казлова (стаіць) разам з работнікамі швейнага атэлье Аленай Антонаўнай Несцярэнка, Аленай Аронаўнай Камчатнай, Аленай Пятроўнай Кузняцовай, Антанінай Адольфаўнай Міланцьевай і Надзеяй Яфімаўнай Крыванос.
Начальнік швейнай вытворчасці Кацярына Анатольеўна Казлова (стаіць) разам з работнікамі швейнага атэлье Аленай Антонаўнай Несцярэнка, Аленай Аронаўнай Камчатнай, Аленай Пятроўнай Кузняцовай, Антанінай Адольфаўнай Міланцьевай і Надзеяй Яфімаўнай Крыванос.

У склад нашага камбіната ўваходзіць 14 структурных падраздзяленняў. Гэта швейнае атэлье, атэлье па рамонце абутку, пральня, цырульня і 10 комплексных прыёмных пунктаў: у Варапаеве, Навасёлках, Гуце, Юньках, Лынтупах, Парыжы, Камаях, Ляхаўшчыне, Кураполлі і Хацілах. Бытавікоў у раёне ўсяго 45 чалавек, але гэта сапраўдныя прафесіяналы і нястомныя энтузіясты. Многія сумяшчаюць дзве пасады, 80% работ­нікаў шчыруюць на камбінаце не адзін дзясятак гадоў, нягледзячы на нізкую зарплату і высокую канкурэнцыю.

Летась прадпрыемствам аказана бытавых паслуг на суму 246,2 тысячы беларускіх рублёў, у тым ліку ў сельскай мясцовасці — на 86,6 тысячы. Найбольш прадукцыйна працавалі атэлье па рамонце абутку, цырульня, швейнае атэлье і пральня, а ў сельскай мясцовасці — комплексны прыёмны пункт у вёсцы Гута, дзе на аднаго  жыхара аказана бытавых паслуг на суму 9,25 рубля.

На жаль, выгадных для камбіната паслуг у бытавым абслугоўванні вяскоўцаў сёння няма. У выніку гэтага кожны комплексны прыёмны пункт нясе страты, якія на працягу ўжо двух гадоў не кампенсуюцца, як раней, бюджэтнымі датацыямі.

Але, нягледзячы на цяжкае фінансавае становішча, мы заўсёды імкнёмся ісці насустрач жыхарам раёна, укараняць новыя формы работы. Напрыклад, практыкуем выязное абслугоўванне буйных мікрараёнаў райцэнтра. Па вызначаным графіку ў першую і трэцюю суботу месяца прыёмшчык заказаў на машыне выязджае ў пяты гарадок і на Юбілейную, у другую і чацвёртую — у мікрараёны шостага гарадка і будаўнікоў. Па месцы жыхарства можна здаць у рамонт адзенне і абутак, у хімчыстку — падушкі, пухавікі, коўдры, дываны з сінтэтычных тканін, пледы і гэтак далей. Паслуга карыстаецца павышаным попытам. І гэта зразумела: не трэба везці рэчы (асабліва цяжкія) праз паўгорада, прыстасоўвацца да раскладу руху гарадскога транспарту.  

Майстар Кінёва Газіза Муратаўна абслугоўвае кліента цырульні.
Майстар Кінёва Газіза Муратаўна абслугоўвае кліента цырульні.

У швейным атэлье пачалі шыць пледы і халаты з тканіны, якую набываем у ЗАТ “БелСофт”. Гатовая прадукцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю ў жыхароў раёна, таксама як і пашыў падушак, коўдраў і пасцельнай бялізны па індывідуальных заказах. Іх кошт значна таннейшы, чым у рознічным гандлі.

Летась прадпрыемства заключыла выгадны кантракт з санаторыем “Белая Русь” — па яго эскізах мы пашылі уніформу для афіцыянтаў (камізэлькі, штаны і блузкі). Шчыра ўдзячна за шматгадовае супрацоўніцтва кіраўніку малочнага завода, які заўжды заказвае ў нас пашыў спец­адзення для сваіх работнікаў, а таксама лясгаса (з гэтай арганізацыяй заключаны і дзейнічае ўзаемавыгадны кантракт).

Напярэдадні прафесійнага свята хачу падзякаваць за шчырую працу ўсім работнікам прадпрыемства, бо ведаю, што без іх намаганняў не было б станоўчых вынікаў дзейнасці бытавой службы раёна. Зычу моцнага здароўя, цярпення, сямейнага дабрабыту і шчасця. Як кіраўнік  абяцаю, што пастараюся зрабіць усё для таго, каб забяспечыць камбінат неабходнай сыравінай для выканання прагнозных паказчыкаў і стварыць камфортныя ўмовы працы. Ад вас патрабуецца толькі майстэрства, якога вам не пазычаць. Са святам!

Л. ФЕДАРЭНКА, дырэктар

райбыткамбіната.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.