Рэванш Дзмітрыя Стахоўскага

Спорт

9

Розыгрыш Кубка раёна па-ранейшаму з’яўляецца адным з самых масавых і непрадказальных, бо інтрыга жыве да апошняга…

Спачатку ў адборачным турніры з 21 шахматыста вызначылася васьмёрка мацнейшых. У яе ў парадку занятых месцаў увайшлі Дзмітрый Стахоўскі, Юрый Катовіч, Авенір Чырванец, Аляксандр Таразевіч, Дзмітрый Крупадзёраў, Віктар Шастакоў, Аляксандр Сямёнаў і Аляксандр Мурзо. Пасля ўпартай барацьбы засталася чацвёрка паўфіналістаў, якая і аспрэчвала выніковую перамогу.  У першым паўфінале індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Стахоўскі даволі ўпэўнена перамог галоўнага інжынера раёна газазабеспячэння Аляксандра Таразевіча.

Другі фіналіст стаў вядомы пасля паядынкаў праграміста ЦРБ Аляксандра Сямёнава і пенсіянера Авеніра Чырванца. Трэба аддаць належнае 67-гадоваму Авеніру Леанідавічу, які сёлета перажывае другую маладосць. Ветэран атрымаў перамогу ў першай партыі, а ў гульні ў адказ А. Сямёнаў зраўняў лік. Давялося праводзіць бліцы, у якіх кожнаму саперні­ку на абмеркаванне хадоў даецца па 5 хвілін. У выніку з невялікай перавагай перамог А. Сямёнаў і ў фінале сустрэўся з Д. Стахоўскім. Тры месяцы таму на першынстве раёна па класічных шахматах паміж імі адбылася “залатая” партыя. Тады не хапіла дзвюх гадзін, каб вызначыць мацнейшага. І толькі ў самай канцоўцы перамог А. Сямёнаў. На гэты раз Д. Стахоўскі ўзяў больш чым пераканаўчы рэванш і заваяваў галоўны трафей спаборніцтваў.

Ю. КАТОВІЧ,

удзельнік турніру.  

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.