Спартыўны калейдаскоп

Спорт

c253270ce65c4c2afe67849d11c0078b

Не так даўно больш за 160 удзельнікаў сабрала ў Віцебску, у басейне “Маладосць”, адкрытае першынство вобласці на прызы СДЮШАР-8 па плаванні вольным стылем. Паставы прадстаўлялі тры юныя плыўцы — выхаванцы трэнера Аляксандра Бучнева, і ўсе яны выступілі паспяхова.  У сваіх узроставых групах занялі другія месцы вучні СШ №2 і СШ №3 Андрэй Собаль і Насця Жук, а Пётр Трава з СШ №1 фінішаваў у фінальным заплыве трэцім.

* * *

Выйшлі пасля адпачынку і пачалі падрыхтоўку да новага футбольнага сезона клубы элітнага дывізіёна. У асноўным складзе ФК “Віцебск” зараз трэніруюцца выхаванцы былой футбольнай акадэміі ПМЦ М. Бабічаў, С. Волкаў, А. Александровіч і І. Беразун, яшчэ некалькі пастаўчан згуляюць за дубль віцябчан. Менавіта Сяргей Волкаў адкрыў лік у першым кантрольным матчы сезона з магілёўскім “Дняпром”, які завяршыўся перамогай з лікам 5:2. Аматары спорту прызналі гол пастаўчаніна Міхаіла Бабічава ў вароты “Славіі” (Мазыр) адным з лепшых у мінулым чэмпіянаце Беларусі. У дубліруючым складзе другой каманды вышэйшай лігі з Віцебшчыны, наваполацкім “Нафтане”, рыхтуюцца да сезона трое пастаўчан: А. Цітовіч, І. Якаўлеў і М. Голубеў.

* * *

У складзе юніёрскай зборнай Беларусі па футболе ва ўзросце да 18 гадоў прынялі ўдзел у міжнародным турні­ры памяці Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу двое экс-пастаўчан — Сяргей Волкаў і Глеб Шаўчэнка. Ужо ў першым матчы, у якім маладыя беларусы згулялі з лікам 2:2 з аднагодкамі з Латвіі, С. Волкава прызналі лепшым іграком. У гэтых спаборніцтвах іх каманда фінішавала на 10-м месцы. Яшчэ адзін пастаўчанін, нападаючы Ілья Васілевіч, стаў адным з лідараў юнацкай зборнай Беларусі па футболе ва ўзросце да 17 гадоў. Гэта каманда на ХІІІ міжнародным турніры ў Мінску “Кубак развіцця” з удзелам 12 зборных кантынента заваявала бронзавыя медалі. На рахунку І. Васілевіча быў адзін мяч, які ён правёў у матчы з аднагодкамі са Славакіі.

Уладзімір ШЫК.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.