Спяшаўся хлопец на працу…


image064

Водпуск, які Андрэй праводзіў у маці ў вёсцы, заканчваўся, і, маючы яшчэ два дні ў запасе, хлопец зазбіраўся ў дарогу. Звычайна ён дабіраўся да горада (а гэта амаль дзвесце кіламетраў) на маршрутным аўтобусе, прытым з перасадкамі. На гэты раз маці параіла паехаць на матацыкле. Што ён і зрабіў. Навошта туляцца па аўта­станцыях, калі ёсць свой транспарт?

Праехаў паўсотні кіламетраў — і матацыкл заглух. Усе спробы завесці яго аказаліся дарэмнымі. Каб ліквідаваць няспраўнасць, патрабавалася запчастка, якой з сабой не было. Андрэй пацягнуў матацыкл да бліжэйшай вёскі (каля дзесяці кіламетраў). Запчастку ўдалося знайсці. Матацыкл зноў быў на хаду. Але ўжо цямнела, а далейшы шлях пралягаў праз лес. Вырашыў вярнуцца на дваццаць кіламетраў і заначаваць у цёткі.

Раніцай рушыў у дарогу. Але радасць была нядоўгай — матацыкл зноў і зноў глух, і ехаць на ім было немагчыма. Цэлы дзень — у рамонце. Знерваваўся, выбіўся з сіл і ўрэшце заначаваў у зусім незнаёмых людзей. У іх жа пакінуў і матацыкл.

Да горада дабраўся на  аўтобусе. Але на працу своечасова, як вы ўжо зразумелі, не выйшаў. Добра, што як донар крыві меў дзень адгулу…

Міхаіл ВАЙЦЯШОНАК, в. Валкі. 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.