Толькі адзін наведвальнік

Местная власть

2358

У пятніцу, 17 сакавіка, у Паставах вёў асабісты прыём грамадзян  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства “Віцебскаблгаз” Пётр Пятровіч Шэршань. На прыёме прысутнічалі старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама.

Асноўнае пытанне, з якім чакалі наведвальнікаў, — рэалізацыя норм Дэкрэта № 3 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Аднак на прыём да П. П. Шэршаня прыйшла толькі адна наведвальніца.

— Пачула, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь рэкамендаваў, каб падатковы збор вярнулі тым, хто мае на гэта права, — гаварыла пастаўчанка. — Прыйшла пракансультавацца. Мая дачка, закончыўшы прафтэхкаледж, праз пэўны час паехала ў Турцыю. Там афі­цыйна працаўладкавана. А з падатковай інспекцыі прыйшло пісьмо на плату збору. Я неабходную суму ўнесла. Ці магу разлічваць на яе вяртанне?

— Рэалізацыя дэкрэта часова прыпынена, — тлумачыў П. П. Шэршань, — Прэзідэнт Беларусі даручыў яго дапрацаваць. Спагнанне падатковага збору адкладзена на год. Ужо ўстаноўлены пералік катэгорый грамадзян, якія не ўключаюцца дзяржаўнымі органамі ў спісы плацельшчыкаў: студэнты, жанчыны, якія знаходзяцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці, салдаты тэрміновай службы і іншыя. Улічваюцца розныя іншыя абставіны. З гэтай мэтай пры райвыканкамах створаны камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян па дадзеным дэкрэце. Напішыце заяву, прылажыце адпаведныя дакументы і па­кіньце ў “адным акне” райвыканкама. Як толькі карэкціроўка Дэкрэта № 3 завершыцца і яго прымуць за аснову да дзеяння, ваша пытанне будзе разгледжана і прынята рашэнне ў адпаведнасці з унесенымі папраўкамі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.