З Днём Канстытуцыі!

Общество

19172844

Паважаныя жыхары пастаўскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Асноўны Закон нашай краіны адкрыў новую старонку ў развіцці суверэннай Беларусі. Мы разам будуем прававую дзяржаву, Канстытуцыяй замацаваны фундаментальныя прынцыпы дэмакратыі — падзел улад на заканадаўчую, выканаўчую і судовую і верхавенства Закону.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь дакладна вызначае прыярытэты нацыянальнага развіцця, забяспечвае парадак і бяспеку ў краіне, з’яўляецца прававой асновай фарміравання многаўкладнай эканомікі.

У нашым раёне, як і ва ўсёй краіне, ёсць рэзервы для далейшага эканамічнага, сацыяльнага і  культурнага развіцця. Праяўляючы ініцыятыву, прафесіяналізм, мэтанакіраванасць, жыхары Пастаўшчыны прымнажаюць славу роднай зямлі ў імя стабільнай сучаснасці і шчаслівай будучыні.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, радасці, дабрабыту!

В. ГУТАРАЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

* * *

15 сакавіка ў 15.00 у Доме культуры па вул. Станкевіча пройдзе Усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Беларусі!». Яе арганізатары — Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт і камандаванне 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Будуць уручаны пашпарты прадстаўнікам адоранай моладзі, выдатнікам вучобы, а таксама адбудзецца вялікі святочны канцэрт ансамбля Інстытута пагранічнай службы Беларусі.

Уваход свабодны.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.