Адным радком


“За бяспеку разам”

Пазаўчора ў раёне, як і па ўсёй краіне, пачалася пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”.

Новая паслуга

У 1-ым ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь створана медыцынская камісія для агляду кандыдатаў у вадзіцелі транспартных сродкаў. Новая паслуга даступная што­дзённа (акрамя выхадных) усім жадаючым і каштуе 8 рублёў 72 капейкі. Тэлефон старшыні медыцынскай камісіі — 2-03-10.

На час даўжэй

На час даўжэй пачала працаваць з 1 красавіка аптэка №87 Пастаўскага раёна (на плошчы Леніна): з 8 гадзін раніцы і да 9-ці вечара. Графік работы па выхадных днях не змяніўся: з 8.00 да 16.00.   

І зноў двухбаковы рух

З 1 красавіка па вуліцы Ціхай у Паставах адноўлены двухбаковы рух.

Людміла Зелянкевіч.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.