Апошні званок — 31 мая

Образование

posl

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі краіны, навучальны год для беларускіх школьнікаў сёлета завершыцца 31 мая. А 30 мая адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу апошняга званка, для навучэнцаў выпускных класаў. Што датычыць выпускных экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы, яны пройдуць у перыяд з 1 па 10 чэрвеня. Для выпускнікоў 9-ых класаў датамі правядзення абавязковых пісьмовых іспытаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Руская мова” і “Матэматыка” вызначаны 2, 6 і 8 чэрвеня. Выпускнікі 11-ых класаў будуць здаваць чатыры абавязковыя экзамены. Пісьмовыя іспыты па рускай або беларускай мове (на выбар навучэнца) і матэматыцы пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня. Акрамя таго, адзінаццацікласнікам трэба будзе здаць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Ну, а выпускныя вечары Мінадукацыі Беларусі рэкамендуе правесці школам 9—10 чэрвеня.

Алена ШАПАВАЛАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.