Да абароны Айчыны гатовыя

Спорт

 

2d510

З 10 па 15 красавіка навучэнцы гімназіі, гарадскіх, а таксама Гуцкай, Варапаеўскай, Камайскай, Лынтупскай і Навасёлкаўскай школ дэманстравалі свае фізічныя здольнасці ў рамках раённай спартакіяды “Абаронца Айчыны”, якая штогод праводзіцца сярод дапрызыўнай і прызыўной моладзі па праграме летняга мнагаборства.

Традыцыйна ў склад каманды ўваходзілі два юнакі малодшага (15-16 гадоў) і старэйшага (17-18 гадоў) узросту. Яны спаборнічалі за права быць лепшымі ў камандным і асабістым заліках. Для гэтага кожнаму ўдзельніку неабходна было паказаць свой спрыт у шасці відах спорту: бегу на 100 і 3000 метраў, кіданні гранаты, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванні на перакладзіне і плаванні.

Найлепшыя вынікі ў мнагаборстве сярод юнакоў малодшай узроставай групы ў асабістым заліку паказалі Андрэй Гутараў (гімназія),  Віталій Жылевіч (СШ №3) і Аляксандр Масцяніца (Лынтупская СШ). У старэйшай групе вызначыліся Іван Філановіч (СШ №4), Станіслаў Цярэнцьеў (гімназія) і Іван Шыман (СШ №1). У камандным заліку пераможцамі сталі прадстаўнікі СШ №4. Другое месца ў гімназістаў, трэцяе — у навучэнцаў СШ №3.

Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Андрэй Гутараў і Уладзіслаў Руткевіч 27-28 красавіка прадставяць наш раён на абласным этапе спартакіяды.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.