Дапамагаюць гімназісты

Общество

IMG_7834

Наша вёсачка Ліпнікі невялікая, усяго адна вуліца, але прыгожая і ўтульная — побач рэчка і лес. Ды і назва яе гаворыць пра тое, што калі зацвітаюць векавыя ліпы, то водар — на ўсё наваколле і пчолкам раздолле. А яшчэ Ліпнікі знакамітыя тым, што тут нара­дзілася Надзея Асяненка, якая падчас Вялікай Айчыннай вайны была ў партызанскім атрадзе разведчыцай і сувязной, загінула і пахавана ў брацкай магіле на беразе Нарачы, дзе стаіць велічны абеліск.

Яшчэ ў савецкі час жыхары ў цэнтры вёскі паставілі помнік у знак памяці пра гераічную дзяўчыну. Цяпер у Ліпніках у асноўным старэнькія бабулькі, а помнік патрабуе догляду. Тэрыторыя вакол яго немалая, ды і вялізныя дрэвы побач густа скідваюць на зіму сваё лісце. Пра стан помніка клапоціцца Юнькаўскі сельскі Савет, а вось парадак на прылеглай тэрыторыі заўсёды ў належным стане дзякуючы шэфскай дапамозе вучняў гімназіі. Кожную вясну яны прыязджаюць і шчыруюць на ўборцы. Вось і сёлета завіталі да нас, за што ўсім ім вялікае дзякуй. Гэта намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ірына Валянцінаўна Гутар, Васілій Іванавіч Рамановіч і навучэнцы Ангеліна і Анжаліка Анісімовіч, Дзіма Субаткевіч, Вікторыя Дзеравянка і Каця Вярбіцкая. Малайцы, рабяты, папрацавалі вельмі добра.

Аліцыя ТРАФІМОВІЧ,

старэйшына вёскі Ліпнікі.