Дзе магчыма, работы вядуцца


Валянцін Мацур, Іван Варабей і Віктар Лешчык.
Валянцін Мацур, Іван Варабей і Віктар Лешчык.

Хлебаробы Пастаўшчыны, скарыстаўшы некалькі дзён спрыяльнага надвор’я, прыступілі да яравой сяўбы. Сёлета трэба засеяць 27085 гектараў, з іх 13075 адведзены пад зерневыя, 3500 зоймуць зернебабовыя, 2500 — аднагадовыя травы. Першымі вывелі ў поле пасяўныя агрэгаты механізатары ААТ “Хацілы-агра” (за дзень засеяна 30 гектараў), “Нафтазаводмантаж-агра” (20 га), “Янавіца-агра” (15 га) і “Навасёлкі-Лучай” (10 га). Вядуцца іншыя палявыя работы. 

У апошнія дні сакавіка ехала ў Варапаева. На палях ААТ “Навасёлкі-Лучай” уздоўж дарогі кіпела работа: на “Амкадоры” грузіў з бурта арганіку Іван Варабей. Рэйс за рэйсам рабілі механізатары Валянцін Мацур і Віктар Лешчык.

Пад яравую сяўбу гаспадарцы трэба ўнесці 42 тысячы тон мясцовых угнаенняў. Па стане на 5 красавіка яго вывезена 40 тысяч тон.

— Трэба рупіцца, — гаварылі хлебаробы. — Рыхтаваць фронт работ для тых, хто працуе з плугамі, дыскамі, баронамі, іншымі агрэгатамі. Работы прыспешваюць адна другую.

На полі каля былога аэрадрома ворывам глебы займаліся Яніс Вішнеўскі і Мар’ян Кісель.

— Наша тэхніка працуе ў розных куточках гаспадаркі, — расказвалі. — Механізатары ўносяць мінеральныя ўдабрэнні, падкормліваюць азімыя зерневыя і рапс, сенакосы і пашу, шматгадовыя травы, праводзяць іх падсеў.  Хоць звычайна кажуць, што ўвосень работ восем, не менш іх і вясной. А здаўна вядома, што веснавы дзень год корміць.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.