“Латаюць” дарогі

Общество

IMG_1571

З надыходам вясны ў райцэнтры актывізаваліся работы па рамонце асфальтавага пакрыцця аўтамабільных дарог. Зараз у ліку іншых на ямачным рамонце задзейнічаны работнікі ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка раёна А. Я. Шчарбатых, Д. Ч. Галазубец і Д. У. Лемянкоў (на здымку). Пры дапамозе механічнай вібрапліты, паветрадуўкі і іншых спецыяльных прыстасаванняў яны “латаюць” выбоіны, выкарыстоўваючы для гэтага арганамінеральную сумесь (халодны асфальт).

— Тэмпературныя перапады з плюса на мінус інтэнсіўна разбураюць дарожнае пакрыццё, таму вясной утвараецца многа выбоін, — расказваў намеснік дырэктара УП ЖКГ Сяргей Часлававіч Пляшкун. — Каб паскорыць працэс, наша прадпрыемства заключыла дагаворы з філіяламі “Пастаўскае ДРБУ-132” і “ДЭУ-33”. Работнікі гэтых арганізацый таксама прымаюць удзел у ямачным рамонце гарадскіх вуліц.

Сёлета на ўтрыманне вулічна-дарожнай сеткі райцэнтра выдзелена з бюджэту 30 тысяч рублёў, але яны  цалкам асвоены ў першым квартале, таму ўсе наступныя работы будуць праводзіцца за ўласныя сродкі УП ЖКГ.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.