На “Цягніку памяці” з Віцебска ў Брэст


6094

З 21 па 23 красавіка ў рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” пройдзе маладзёжны марафон “Цягнік памяці”, прысвечаны 72-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Плануецца, што ў марафоне, адным з арганізатараў якога з’яўляецца Віцебскі абласны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прымуць удзел каля 500 маладых людзей з розных рэгіёнаў Віцебшчыны. Актывісты БРСМ праедуць на цягніку па месцах баявой славы, пазнаёмяцца са славутасцямі роднай краіны, прымуць удзел у мітынгах каля памятных мясцін, сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці, падчас прыпынку ў Оршы юнакі і дзяўчаты ўскладуць кветкі да помніка вядомаму падпольшчыку і партызану Канстанціну Заслонаву, у Брэсце далучацца да маштабнага мітынгу-рэквіема ў Брэсцкай крэпасці. Там жа адбудзецца ўручэнне пасведчанняў аб удзеле ў марафоне, будзе арганізавана экскурсія ў Белавежскую пушчу і аглядавая — па Брэсце. А ў дарозе пасажыры незвычайнага цягні­ка прымуць удзел у разнастайных творчых конкурсах, напрыклад на лепшае тэматычнае афармленне кубрыка “Маё ваеннае жыццё”.

Алена ШАПАВАЛАВА.