Падружымся?


94983

У маладосці дні ішлі вельмі хутка, бо спраў мела безліч — 24-х гадзін у сутках не хапала. Цяпер мне 76. Дзеці ды ўнукі ўжо выраслі, іх жыццё таксама праходзіць у бясконцых клопатах. А мне адз­інока. Жыву ў добраўпарадкаванай кватэры: газ, вада, выгоды. Часам так хочацца з кім пагаварыць. Тэлевізар, газеты і часопісы не заменяць жывых зносін. Да суседзяў не находзішся. А вечары доўгія. Падумала, магчыма, яшчэ камусьці сумна аднаму, буду рада дружбе. Званіце на нумар 8(029)7921873 (Іра).