Падзяка ад Фінберга


b843775b99391c04022d3e84eb34418c

У канцы сакавіка ў раённым Доме культуры адбыўся канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга. Гледачы атрымалі мноства станоўчых эмоцый. Задаволенымі засталіся і артысты. Шчырыя словы па­дзякі кіраўнік і дырыжор на завяршэнне выступлення выказаў дырэктару Дома культуры Але Баляславаўне Чарнюк.

А літаральна праз два дні  на яе імя прыйшло падзячнае пісьмо ад М. Я. Фінберга. У ім, у прыватнасці, сказана: “Заслужаны калектыў “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” выказвае словы падзякі за магчымасць выступіць у зале Пастаўскага раённага Дома культуры. Асобная ўдзячнасць дырэктару Але Баляславаўне Чарнюк за праведзеную складаную работу на этапе арганізацыі мерапрыемства, падтрымку і дапамогу ў ажыццяўленні музычнай сустрэчы з жыхарамі Пастаўшчыны. Шчырасць, ветлівасць, цеплыня, з якімі сустракалі наш аркестр у Паставах, даюць падставу спадзявацца на плённае супрацоўніцтва ў далейшым”.

— Артысты рознага ўзроўню выступалі на сцэне нашага Дома культуры, — гаварыла А. Б. Чарнюк. — А вось афіцыйныя па­дзякі — рэдкасць. Атрымаць яе ад народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесара Міхаіла Фінберга тым больш прыемна. Я ў сваю чаргу хачу падзякаваць прафкамітэтам і кіраўнікам цэнтральнай раённай бальніцы, рай­спажыўтаварыства, малаказавода, АДРАЦ “Ветразь”, СШ № 4, аўтатранспартнага прадпрыемства № 17, філіялаў пастаўскіх ДРБУ-132 і ДЭУ-33, РАУС, РАНС, АБП “Рассвет Пастаўскі”, лясгаса, ваеннага шпіталя, заводаў «Беліт» і «Паставымэбля», аддзела адукацыі, раённага вузла электрасувязі, аддзялення «Беларусбанка» і іншым за праяўленыя зацікаўленасць і актыўнасць. Дзякуючы такім аматарам мастацтва, канцэрты ў нашым Доме культуры пастаянна прахо­дзяць пры запоўненай зале.

Анна АНІШКЕВІЧ.