Праведзены маніторынг

Сельское хозяйство

Інспектар па ахове працы абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу  М. С. Лабко (у цэнтры) з інжынерам па ахове працы ААТ “Нафтазаводмантаж-агра” Я. Я. Гінько і галоўным інжынерам гаспадаркі А. Р. Барташэвічам.
Інспектар па ахове працы абласнога прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу М. С. Лабко (у цэнтры) з інжынерам па ахове працы ААТ “Нафтазаводмантаж-агра” Я. Я. Гінько і галоўным інжынерам гаспадаркі А. Р. Барташэвічам.

Нядаўна ў нашым раёне працавала рэйдавая група Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў у складзе галоўных тэхнічных інспектараў па ахове працы галіновых прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу М. С. Лабко, аховы здароўя — С. Э. Кутузава, спажыўкааперацыі — Г. А. Кірпічэнка, транспарту і дарожнай гаспадаркі — Ю. М. Гарбачэўскі.

Спачатку ў райвыканкаме адбылася сустрэча з намеснікам старшыні райвыканкама І. І. Несцяронак, старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў І. А. Далецкай, старшынямі прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

Затым інспектары адправіліся праводзіць маніторынг. Яны пабывалі на 15 прадпрыемствах і арганізацыях. У прыватнасці, у філіялах  “Нафтазаводмантаж-агра”, ДРБУ-132, ААТ “Навасёлкі-Лучай”, “Камайскі-агра”, “Парыж-агра”, у каапнарыхтпрамгандлі, Камайскай і Лынтупскай участковых бальніцах, раённай бібліятэцы, СШ №5, яслях-садзе № 4 і іншых.

Было адзначана, што ў цэлым патрабаванні заканадаўства аб ахове працы выконваюцца: ёсць загады аб назначэнні асоб, адказных за выкананне норм і правілаў па ахове працы, распрацаваны інструкцыі, вядуцца журналы рэгістрацыі інструктажоў і іншыя нарматыўна-прававыя дакументы.

Выяўлены і некаторыя парушэнні. Наймальнікам выдадзена 14 рэкамендацый па ўхіленні недахопаў.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота Сяргея ГЕРАСІМЕНКІ.