Прыжывайцеся, ліпкі!

Общество

IMG_1963

14 красавіка члены Мала­дзёжнай палаты і актывісты БРСМ сумесна з работнікамі ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальная гаспадарка аднаўлялі Маладзёжную алею па вулі­цы Юбілейнай у райцэнтры, якая высаджана тут два гады назад у гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі. Моладзь кожную вясну і восень даглядае пасадкі: робіць праполку, дасаджвае новыя дрэўцы замест тых, што не прыжыліся альбо пашко­джаны гара­джанамі, падвязваюць са­джанцы да калкоў (іх таксама хтосьці перыядычна вырывае з зямлі).

Нягледзячы на халоднае надвор’е, усім было горача ад актыўнай работы. Алея хутка прырасла новымі маладзенькімі ліпка­мі. Астатнія дрэўцы пасадзілі ў дэндрапарку насупраць  дома №26. Усяго ў той дзень моладзь і работнікі камунальнай гаспадаркі раёна высадзілі 150 ліп.

Фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.