Трэці ў рэспубліцы

Личности

logotip

14 дыпломаў прывезлі прадстаўнікі Віцебшчыны з рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па вучэбных прадметах. Адзін з іх, па геаграфіі, у 11-класніка Пастаўскай гімназіі Яўгена Казімірскага. Перш чым трапіць на “рэспубліку”, навуковая работа пастаўчаніна па стварэнні інтэрактыўнай экалагічнай карты нашага горада, над якой ён працаваў на працягу двух гадоў пад кіраўніцтвам настаўніка Ігара Міхайлавіча Пракаповіча, прайшла жорсткі адбор у вобласці. На навукова-практычнай канферэнцыі “Эўрыка”, якая праводзіцца ўпраўленнем адукацыі Віцебскага аблвыканкама сумесна з ВДУ імя П. Машэрава, даследчая дзейнасць Яўгена была адзначана дыпломам першай ступені, і ён атрымаў магчымасць прадстаўляць Віцебшчыну на аналагічнай канферэнцыі ў Мінску. Такі гонар выпаў 21 юнаму географу з усіх абласцей Беларусі і непасрэдна сталіцы. Нягле­дзячы на вя­лікую канкурэнцыю, работа Я. Казімірскага была ўдастоена дыплома трэцяй ступені.

Дарэчы, узнагароды з рэспубліканскага конкурсу даследчых работ па геаграфіі пастаўчане прывозяць не першы год. У прыватнасці, І. М. Пракаповіч падрыхтаваў ужо чацвярых прызёраў гэтага спаборніцтва.

Алена ШАПАВАЛАВА.