Вясна абудзіла палеткі

Местная власть

3489

Некалькі сонечных і ветраных дзён мінулага тыдня падсушылі глебу і далі магчымасць хлебаробам Пастаўшчыны вывесці ў поле тэхніку. Згодна з інфармацыяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на 3 красавіка падсевам шматгадовых траў, унясеннем мінеральных і арганічных угнаенняў, падкормкай азімых зерневых культур і рапсу актыўна займаюцца ААТ “Ярэва-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Янавіца-агра”, “Кураполле-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Камайскі-агра”, “Дунілавічы-агра”, “Нафтазаводмантаж-агра”, райаграсэрвіс і “Рассвет Пастаўскі”.  Гэтыя гаспадаркі вядуць і ворыва глебы.

Аб’ём веснавых палявых работ вялікі. Пад яравую сяўбу ў раёне трэба ўзараць 14563 гектары, з іх 2594 у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, 2474 у “Камайскім-агра”, 1820 у “Сцягу Перамогі-агра”, 1240 у “Янавіцы-агра”. Работы стрымліваюць дажджы, з-за якіх складана ўз’ехаць на поле.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота Сяргея ВШЫЎКАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.