Выконваць патрабаванні заканадаўства

Местная власть

95_big

14 красавіка ў памяшканні райвыканкама адбыўся вучэбны семінар па тэме: “Выкананне працоўнага заканадаўства ў галіне аплаты працы”. На яго былі запрошаны работнікі кадравых службаў, бухгалтары, эканамісты арганізацый і прадпрыемстваў усіх форм уласнасці раёна.

Перад прысутнымі выступілі начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартамента Дзяржаўнай інспекцыі працы М. В. Глінскі і галоўны дзяржаўны інспектар гэтага ж аддзела С. С. Шынкевіч, а таксама галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Л. В. Пакетава.

Пытанні змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання растлумачыла намеснік начальніка раённага аддзела абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Н. М. Шпакава; змяненняў і дапаўненняў у заканадаўства ў статыстычнай справаздачнасці  — начальнік аддзела статыстыкі раёна Г. З. Бялевіч.

Вёў семінар начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто.

Фаіна КАСАТКІНА.