Выратавалі з Мядзелкі


- 001

10 красавіка ў 19 гадзін 9 хвілін у цэнтр аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па лініі адзінай дыспетчарскай сістэмы паступіла паведамленне ад дзяжурнага РАУС, што на рацэ Мядзелцы ў Паставах, у раёне вуліцы Зарэчнай, тоне чалавек. На месца здарэння аператыўна выехаў аўтамабіль спецыяльнага назначэння з начальнікам змены пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 А. У. Турком, інструктарам-ратаў­ніком В. А. Сеганкевічам і вадзіцелем А. І. Захарычам.

Прыбыўшы да ракі, ратаўнікі ўбачылі за 5 метраў ад берага жанчыну. Гэта аказалася жыхарка названай вышэй вуліцы 1971 года нараджэння. Пры дапамозе спецсродкаў яе выцягнулі з вады і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі. З дыягназам “агульнае пераахаладжэнне арганізма” пастаўчанку даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу, а ўжо раніцай наступнага дня медыкі адпусцілі яе дадому.

Алена ШАПАВАЛАВА.