Вызначыліся на палявых работах

Сельское хозяйство

3487

Па даных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённай арганізацыі прафсаюза работ­нікаў АПК, на правя­дзенні веснавых палявых работ на 13 красавіка вызначыліся меха­нізатары:

Глазко Валерый Анатольевіч (ААТ «Янавіца-агра»), засеяў зерневымі 136 гектараў, за дзень — 10,4;

Панкрашоў Раман Вячаслававіч (ААТ «Янавіца-агра»), засеяў зерневымі 122 гектары, за дзень — 9,3;

Парневіч Аляксандр Іосіфавіч (СП «Дунілавічы-агра»), засеяў зерневымі 59 гектараў, за дзень — 9,8;

Нагановіч Леанід Ксаверавіч (ААТ «Ярэва-агра»), падсеяў шматгадовыя травы на 180 гектарах, за дзень — на 4,5, унёс вадкія мінеральныя ўдабрэнні на 687 гектарах, за дзень — на 19,7;

Чумакоў Алег Уладзіміравіч  (ААТ «Хацілы-агра») унёс вадкія мінеральныя ўдабрэнні на 1350 гектарах;

Дзясятнік Уладзімір Віктаравіч (ААТ «Хацілы-агра»), унёс вадкія мінеральныя ўдабрэнні на 1213 гектарах, за дзень — на 40,4;

Шынкевіч Мікалай Арсенцьевіч (ААТ «Навасёлкі-Лучай»), унёс мінеральныя ўдабрэнні на 595 гектарах, за дзень — на 18,1;

Ворсін Мікалай Пятровіч (ААТ «Кураполле-агра»), унёс мінеральныя ўдабрэнні на 582 гектарах, за дзень — на 12,9;

Дулінец Віктар Францавіч, (ААТ «Навасёлкі-Лучай»), падрыхтаваў 194 гектары глебы, за дзень — 13,8;

Дубіновіч Яўгеній Віктаравіч (ААТ «Янавіца-агра»), падрыхтаваў 121 гектар глебы, за дзень — 10,8;

Врублеўскі Андрэй Вайцехавіч (ААТ «Навасёлкі-Лучай»), падрыхтаваў 118 гектараў глебы, за дзень — 8,2.