З караваем — на выставу СМІ

Общество

c345

Папулярнае рэспубліканскае выданне “Сельская газета” прапануе ўсім сваім чытачам і ўсім жадаючым прыняць удзел у конкурсе “Кастынг караваяў” на самы арыгінальны і вытанчаны хлеб хатняга прыгатавання. Узнагародай пераможцу будуць каштоўны прыз, які спатрэ­біцца любой гаспадыні на кухні, і магчымасць стаць ганаровым госцем стэнда “СГ”  на ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”.

Каб пазмагацца за права называцца найлепшым хлебапёкам, трэба сфатаграфавацца са сваім караваем і даслаць здымак з рэцэптам у рэдакцыю “Сельскай газеты”. Пісьмы накі­роў­вайце на адрас: г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 “А”, электронныя паведамленні — на пошту sg@sb.by (з паметкай “каравай”). Альбо тэлефануйце на нумар у Мінску 8-017-287-15-24. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 26 красавіка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.