Зробім вадаёмы чыстымі

Общество

46deb794d2aa9035ce1c577af403012a

З 19 па 28 красавіка ў Беларусі праходзіць акцыя “Чысты вадаём”.

Яна праводзіцца рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб’яднаннем “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” з 2014 года і стала ўжо традыцыйнай. За перыяд з 2014-га па 2016 год сіламі супрацоўнікаў РДГА “БТПР” сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста нераўнадушнымі грамадзянамі ў краіне прыведзена ў парадак больш за 2 тысячы кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў. За гэты час у акцыі прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек, сабрана і вывезена на палігоны цвёрдых камунальных адходаў больш за 3 тысячы ку­бічных метраў смецця.

Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы засмечвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны вадаёмаў і вадацёкаў напярэдадні адкрыцця сезона масавага адпачынку на прыродзе. Яе арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць у гэтым удзел.

Алена ШАПАВАЛАВА.