25-ты медаль

Спорт

67235

З 19 па 21 красавіка ў Віцебску праходзіў адкрыты гарадскі турнір па плаванні сярод дзяцей 2003-2006 гадоў нараджэння, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза М. Ф. Шмырова. У ім сапернічалі дзве каманды з Расіі, а таксама каманды алімпійскага рэзерву з Мінска, Светлагорска, Віцебска, Полацка і Наваполацка. Паставы прадстаўляла адна ўдзельніца. Абышоўшы такіх моцных сапернікаў, на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем Лізавета Кліпа заняла другое месца і пацвердзіла трэці дарослы разрад на кароткай вадзе. Ад першага месца дзяўчынку аддзялілі ўсяго 0,44 секунды. У яе асабістай скарбонцы медаль гэтага турніру стаў 25-м па ліку. Віншуем!

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.