600 балаў з 600 магчымых

Личности

6-povbm-preview900x677

Майстар-повар кафэ “Церамок”, якое належыць філіялу “Каапгандаль № 2 райспажыўтаварыства” Галіна Зямчонак заваявала Гран-пры на рэспубліканскім конкурсе “Беларускі майстар-2017” па спецыяльнасці “Повар-кулінар”. Яна прадстаўляла Віцебскую вобласць.

Конкурс ладзіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Яго мэта — павышэнне прэстыжу чалавека працы, стварэнне належных умоў для прафесійнага росту, фарміраванне пазітыўнай грамадскай думкі пра прафсаюзны рух краіны, прыцягненне ўвагі грамадскасці да рабочых прафесій. У “Беларускім майстры” прымалі ўдзел прадстаўнікі 18 прафесій, сярод якіх муляр, зваршчык, цырульнік, медыцынская сястра, повар-кулінар, повар-кандытар, вадзіцель, ратаўнік і іншыя.
Конкурс праходзіў ў некалькі этапаў. Г. А. Зямчонак не было роўных сярод калег з іншых абласцей. З 600 магчымых балаў яна набрала 600.
— Мы загадзя не ведалі, што давядзецца гатаваць, — расказвала Галіна Анатольеўна. — Прадукты падаваліся ў чорнай скрыні. А далей — твая фантазія. Мне выпала курыца. З яе я прыгатавала суфле пад лімоннай вуаллю, на гарачае — філе. Яшчэ на адным этапе трэба было прадэманстраваць уменне па карвінгу з агародніны і фруктаў. Прыемна, што журы высока ацаніла мае здольнасці.
Урачыстае ўшаноўванне пераможцаў у адпаведных прафесіях адбудзецца ў бліжэйшы час у Мінску.
                                                                                                                                                                     Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.