Бывай, школа!

Местная власть

1

Учора ў школах краіны для выпускнікоў 9-ых і 11-ых класаў прагучаў развітальны званок. У апошні раз пачулі яго залівістую трэль і 22 адзінаццацікласнікі пастаўскай СШ №5, якіх са школьнага парога ў дарослае жыццё вывела класны кіраўнік Раіса Генадзьеўна Кашко. На ўрачыстай лінейцы з нагоды заканчэння навучальнага года і роднай альма матар яна і іншыя прысутныя: намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, дырэктар школы В. М. Ромель, педагогі і бацькі выпускнікоў — жадалі расчуленым юнакам і дзяўчатам паспяховай здачы выпускных і ўступных экзаменаў, ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і задум, роўнай і шчаслівай жыццёвай дарогі.

Фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.