“Дзякуй” за Перамогу

Общество

3792 2

Важнейшы сэнс акцыі “Бессмяротны полк” — памяць пра продкаў, якія ўнеслі свой уклад у Перамогу. У Паставах яна праводзіцца не першы год. У акцыі ўдзельнічаюць не толькі школьнікі, але і дарослыя, якія з фотаздымкамі сваіх родных — ветэранаў арміі, флоту, працаўнікоў тылу, партызан, вязняў фашысцкіх канцлагераў, блакаднікаў, байцоў супраціўлення — прыходзяць на плошчу імя Леніна. Гэта магчымасць яшчэ раз сказаць “дзякуй” сваім дзядам і прадзедам за Перамогу, якую яны нам падарылі, за светлае і мірнае неба над намі. Дарагіх людзей няма побач, але жыве памяць пра іх подзвіг.

На здымку: навучэнцы СШ № 2 падчас акцыі.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.