Праславілася “Славія”

Общество

DSCN0038

У канцы красавіка дзіцячая вакальная эстрадная студыя “Славія” (кіраўнік — А. А. Нікалаева) Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна па запрашэнні літоўскага боку прыняла ўдзел у міжнародным вакальным конкурсе “Спускаючыся на крылах песні”, які праходзіў у горадзе Рокішкіс. “Славію” на ім прадстаўлялі Дар’я Гагалінская, якая выступала ў намінацыі “Салісты”, і група “Фантазія” — яна змагалася за перамогу ў намінацыі “Хары і вакальныя групы”.

Па ўмовах конкурсу, кожнаму ўдзельніку неабходна было выканаць дзве песні: адну а капэла, а другую — у суправаджэнні канцэртмайстра. І тут нашых артыстаў выручыла Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя А. Тызенгаўза, якая дэлегавала ў Літву выкладчыка па класе фартэпіяна Карыну Браніславаўну Мейшутовіч. Не без яе дапамогі “Фантазія” заваявала дыплом другой ступені, а Дар’я Гагалінская — дыплом трэцяй ступені. Але не толькі дзякуючы ўзнагародам запомніцца пастаўчанам гэта паездка. Для канкурсантаў была арганізавана культурная праграма, якая ўключала ў сябе наведванне палаца Тызенгаўзаў у Ро­кішкісе.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота Ксеніі ГРЭСЬКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.