Са святам Перамогі!

Местная власть

348190

Дарагія ветэраны вялікай айчыннай вайны – франтавікі, партызаны, працаўнікі тылу! Паважаныя жыхары пастаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Перамогі! Прайшло 72 гады з таго дня, калі скончылася самая страшная і кровапралітная ў гісторыі чалавецтва вайна, у якой наш народ адстаяў свабоду і незалежнасць Айчыны, выратаваў свет ад пагрозы фашысцкага прыгнёту. 

Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне была заваявана дарагой цаной і запатрабавала найвялікшага напружання ўсіх духоўных і фізічных сіл людзей, бяспрыкладнага гераізму франтавікоў, самаахвярнасці працаўнікоў тылу. 

Гэты ўсенародны подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці нашчадкаў як сведчанне мужнасці, стойкасці духу старэйшага пакалення, яркім увасабленнем даўніх традыцый ратнай і працоўнай доблесці нашага народа.

Дзень Перамогі і сёння аб’ядноўвае нас, напаўняе душы людзей усіх узростаў гонарам за сваю Бацькаўшчыну, верай у свае невычэрпныя сілы, натхняе на вялікую справу служэння Беларусі.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны, за стойкасць і адвагу, за ваш неўміручы подзвіг, за Вялікую Перамогу!

Жадаем усім жыхарам Пастаўшчыны здароўя, радасці і дабрабыту, доўгіх шчаслівых гадоў мірнага жыцця!

В. Гутараў, старшыня

раённага выканаўчага камітэта.

В. Арэхаў, старшыня

раённага Савета дэпутатаў.

***

Дарагія ветэраны, паважаныя жыхары Пастаўскага раёна!

Ад імя раённага савета ветэранаў шчыра віншую вас з Днём Перамогі — вялікім, усенародным святам, якое прынята называць святам са слязамі на вачах!

9 Мая ўвайшло ў нашы сэрцы як сімвал гераізму і бяспрыкладнай мужнасці народа, адстаяўшага мір на зямлі. Няма сям’і, якую б не закранула вайна. Мы свята шануем памяць землякоў, што не вярнуліся з палёў бітвы. Памятаем подзвіг вялікіх працаўнікоў, якія кавалі Перамогу ў тыле. Удзячны абаронцам усіх пакаленняў, прысвяціўшых сябе служэнню Айчыне.

Годна працягваць традыцыі бацькоў і дзядоў, прымнажаць багацце роднай зямлі — абавязак маладога пакалення. Памяць жыве ў добрых справах, накіраваных на дабрабыт і росквіт.

На вялікі жаль, з кожным годам сярод нас застаецца ўсё менш ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, але памяць пра іх подзвіг у тыя грозныя і страшныя часы не сатрэцца ніколі. Давайце ж бу­дзем аберагаць наша мірнае неба, ахінаць клопатам і ўвагай слаўных ветэранаў. Моцнага вам здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!

Г. ЛІТВІНОВІЧ, старшыня

раённага савета ветэранаў.

***

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, шаноўныя ветэраны аб’яднання дзяржаўных служачых, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў г. Паставы!

Віншуем вас з вялікім святам! У гэтыя дні з асаблівай удзячнасцю ўспамінаем подзвіг адважных франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, мужных рупліўцаў тылу, дзякуючы якім сёння маем магчымасць мірна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў, упэўнена глядзець у будучыню.

У гэта ўсенароднае свята воінскай славы і грама­дзянскай мужнасці прыміце пажаданні міру, зда­роўя, шчасця і дабрабыту.

Д. ПЯКАРСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання

прафсаюзаў дзяржслужачых і іншых устаноў.

Л. БАЛОТНІКАВА, старшыня савета аб’яднання.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.