Стварылі ўсім вясёлкавы настрой (+ фота)

Культура

5,1

18 мая ў раённым Доме культуры прайшоў справаздачны канцэрт дзіцячых мастацкіх калектываў Пастаўскага раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Гэта штогадовае мерапрыемства на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы горада ладзілася ўпершыню і атрымалася сапраўды грандыёзным. Двухгадзінная праграма пад назвай “Вясёлкавы настрой” сабрала не толькі бацькоў і іншых родных дзяцей, што займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах Цэнтра, але і нямала старонніх гараджан, якія прыйшлі падзівіцца на творчасць юных талентаў.

5,3

А паглядзець было што. Яркія канцэртныя нумары прадставілі студыя сучаснай харэаграфіі “Sky-dance” і тэатр танца “Непаседы” (педагогі — Юлія Міхайлаўна Петухова і Валянціна Савельеўна Бахановіч), студыя эстраднай песні “Задоринка” і тэатр эстраднай песні “М&М” (“Мир и музыка”), дзе з дзецьмі працуюць Вікторыя Сяргееўна Пятрова і Алег Віктаравіч Жаўноў. Нібы ў маляўнічым карагодзе, мяняліся на сцэне іх удзельнікі і касцюмы, радуючы гледачоў неўміручым рок-н-ролам і папулярным сёння ў маладзёжным асяроддзі хіп-хопам, вясёлымі “Камарыкамі” і мілагучнай “Рэчанькай”, іншымі сучаснымі і народнымі танцамі і песнямі. Кожны нумар суправаджалі гучныя апладысменты прысутных у зале. Сюрпрызам для ўсіх стала кампазіцыя “Гісторыя майго жыцця” ў выкананні Арсенія Леўшына і Сняжаны Буйко, з якой беларуская група “NaviBand” выступіла сёлета на песенным конкурсе “Еўрабачанне”. Не меншае захапленне ў гледачоў выклікала таксама новая калекцыя адзення ў народным стылі тэатра авангарднай моды “Наш стыль” пад кіраўніцтвам Таццяны Анатольеўны Дзегцярук і Іны Аляксандраўны Багушэвіч.

5,2

 

— Думаю, выкажу агульнае меркаванне ўсёй залы, што сёння мы пабывалі не проста на творчай справаздачы нашых калектываў, а на свяце таленту і творчасці, — адзначыла пасля заканчэння канцэрта дырэктар раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Л. М. Пушкар.

Ад сябе асабіста і ўсіх прысутных Леакадзія Міхайлаўна па­дзякавала педагогам установы за іх крэатыўнасць, любоў да сваёй справы і дзяцей, якія, па словах кіраўніка, самыя разумныя, таленавітыя і выхаваныя. Выказала словы падзякі і бацькам, бабулям і дзядулям навучэнцаў за дапамогу, разуменне і зацікаўленасць у справе выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак. Таксама павіншавала школьнікаў з заканчэннем навучальнага года, пажадаўшы ім цёплага лета, выдатнага настрою, моцнага здароўя і добрага адпачынку і запрасіла 1 верасня зноў у Цэнтр.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

no images were found



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.