У ліку прызёраў

Безопасность Общество

8,4

11 мая ў Смаргонскай пагранічнай групе прайшоў агляд-конкурс на лепшы атрад юных сяброў пагранічніка. Яго арганізатарам выступілі аддзел ідэалагічнай работы, Смаргонскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, пярвічная арганізацыя БРСМ Смаргонскай пагранічнай групы. Мэты і задачы конкурсу — грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, прапаганда службы ў органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, арганізацыя вольнага часу падлеткаў, прыцягненне да дзейнасці ГА “БРСМ”. У праграму ўвайшлі конкурс строю і песні, ваенізаваная эстафета, следапытства, спаборніцтвы па валейболе, віктарына, конкурс на лепшую насценную газету да 25-годдзя Смаргонскай пагранічнай групы.

У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел клубы юных сяброў пагранічніка, а таксама вучні ваенна-патрыятычных класаў сярэдніх школ прыгранічных раёнаў. Пастаўшчыну прадстаўлялі навучэнцы СШ №4, а таксама Лынтупскай СШ, юныя сябры пагранічніка якой занялі трэцяе месца.

Я. КУХАРЧУК, старшы афіцэр аддзялення выхаваўчай работы Смаргонскай пагранічнай групы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.