У сярэдзіне турнірнай табліцы

Спорт

i (1)

З 17 па 23 красавіка ў Лядовым палацы ў Оршы прайшоў  чэмпіянат краіны сярод школьнікаў па шахматах. У спаборніцтвах сярод дзяўчынак ва ўзросце да 8 гадоў прымала ўдзел і дзеючая чэмпіёнка Віцебскай вобласці вучаніца 2 класа СШ №2 г.Паставы Ева Іванова. Юная каралева шахмат займаецца ў трэнера Анатолія Васільевіча Салацінскага пры раённым Цэнтры дзяцей і моладзі.

У заяўцы было 30 дзяўчынак. Большасць прадстаўлялі абласныя цэнтры, а сярод раённых — Паставы, Оршу, Баранавічы, Глыбокае, Калінкавічы, Рэчыцу.

Спаборніцтвы праходзілі ў 9 тураў па швейцарскай сістэме з поўным падлікам каэфіцыентаў пры роўнасці ачкоў. Жараб’ёўку праводзіў камп’ютар, які аказаўся “бязлітасным” да нашай зямлячкі. Ужо ў першым туры Ева Іванова гуляла чорнымі фігурамі супраць будучай чэмпіёнкі Кацярыны Зубкоўскай (Мінск, СДЗЮШАР-11), у якой шахматны каэфіцыент вышэйшы на 400 балаў. Ева  выступала годна і мела нядрэнныя шансы на выніковы поспех, але пралічылася ў канцоўцы.  У наступных турах гульня ў юнай пастаўчанкі разладзілася, бо пасля дэбютнай асечкі вельмі хвалявалася. Упэўненасць прыйшла толькі бліжэй да “экватара” спаборніцтваў, калі атрымала тры перамогі. У выніку набрала 4 ачкі з 9 магчымых і размясцілася ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Ёсць час, каб зрабіць аналіз памылак. Галоўнае — не спыняцца на дасягнутым.

Ю. КАТОВІЧ, настаўнік

Андронаўскай ЯСБШ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.