120—160 рулонаў за дзень

Местная власть

09568

Першым у раёне да касавіцы прыступіла ААТ “Хаці­лы-агра”. Травы ў пракосы складаюць механізатары Валерый Ярашэвіч, Мікалай Чашун, Аляксандр Галубоўскі. Зянон Жэйма і Раман Лышко зграбаюць падсохлую траву ў валкі, а Андрэй Волк (на здымку) і Уладзімір Банькоўскі прасуюць і загортваюць яе ў дванаццаць слаёў плёнкі. Такая прагрэсіўная тэхналогія дазваляе захаваць больш пажыўных рэчываў. Механізатары за змену запрасоў­ваюць па 120—160 рулонаў.

Першым укосам травы ў гаспадарцы трэба ўбраць з 1270 гектараў. На зіму плануецца нарыхтаваць па 27,5 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. У хацілаўцаў ёсць усё для таго, каб заданне выканаць.

Анна АНІШКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.