14 залатых

Образование

Дар’я Зямчонак, Ангеліна Смаленская і Раман Сянько.
Дар’я Зямчонак, Ангеліна Смаленская і Раман Сянько.

Столькі выпускнікоў раёна закончылі сёлета сярэднюю школу з залатымі медалямі.

Больш за ўсё выдатнікаў вучобы — ажно шэсць чалавек — у пастаўскай СШ №2. Гэта цяпер ужо былыя вучні профільнага класа фізіка-матэматычнай і хіміка-біялагічнай накіраванасці Марыя Казлоўская, Дар’я Шыпіцына, Яна Шаламіцкая, Вадзім Кароткін, Ксенія Іваноўская і Аліна Памецька. Трох залатых медалістаў — Дар’ю Зямчонак, Рамана Сянько і Ангеліну Смаленскую — падрыхтавала чацвёртая гарадская школа; двух — Кацярыну Мацюшонак і Крысціну Салаўёву — СШ №3 г. Паставы. Па адным уладальніку медаля ў першай і пятай школах горада, а таксама ў Дунілавіцкай яслі-сад—сярэдняй школе. Іх імёны — адпаведна Кацярына Козіч, Ірына Паўлава і Дар’я Кішко.

Зараз выпускнікі паступаюць у вышэйшыя і сярэдне­спецыяльныя навучальныя ўстановы. Будзем спадзявацца, што ўсе залатыя медалісты з нашага раёна пацвер­дзяць выстаўленыя ў іх атэстаты адзнакі і стануць студэнтамі выбраных ВНУ.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота Рыты ШЫЛЕЙ.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.