Адбудзецца сесія раённага Савета

22 чэрвеня адбудзецца чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. На парадак дня выносяцца пытанні: — аб сумеснай рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх фарміраванняў па забеспячэнні грамадскай бяспекі, прадухіленні злачыннасці, прафілактыкі злачынстваў, накіраваных супраць жыцця і здароўя грамадзян на тэрыторыі Пастаўскага раёна (дакладчык — намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў); — аб рэалізацыі ў раёне […]

Продолжить чтение

18 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў

Паважаныя работнікі сістэмы аховы здароўя пастаўшчыны! Ваша прафесія прысвечана служэнню людзям і лічыцца адной з самых важных і ганаровых — вы дапамагаеце захаваць найвялікшую каштоўнасць — зда­роўе і жыццё. Гэты дзень — цудоўная нагода для таго, каб выказаць падзяку ўрачам, фельчарам, медыцынскім сёстрам, работнікам хуткай дапамогі, фармацэўтам і пра­візарам — усім, ад каго залежыць шчаслівая […]

Продолжить чтение

Па паратунак — у “хуткую”

Зведана на сабе: глыбокая ноч, поўная адзінота, востры боль, невыказны страх смерці, кволая надзея, што ўсё пройдзе… І толькі калі ўжо не стала ніякіх сіл трываць, выклікаю хуткую дапамогу. Паспелі. Потым — рэанімацыя, тэрапеўтычнае аддзяленне, санаторый. Было гэта 16 гадоў таму, а ўзгадалася асабліва яскрава, калі на днях наведалася ў аддзяленне хуткай і неадкладнай медыцынскай […]

Продолжить чтение

Дзённы стацыянар — зручная альтэрнатыва

Патрабуецца лячэнне, а легчы ў стацыянар няма магчымасці? Не бяда — скарыстайцеся альтэрнатывай — дзённым стацыянарам пры паліклініцы цэнтральнай раённай бальніцы. Так і робяць многія пацыенты. Штогод тут пралечваецца да паўтары тысячы чалавек. А створана аддзяленне ў 2001 годзе першым у Віцебскай вобласці ў парадку эксперымента. Ён аказаўся паспяховым, у чым несумненная заслуга галоўнага ўрача […]

Продолжить чтение

З абсалютнай дакладнасцю

На днях Насця Рубцова заканчвае Саратаўскі медунівер­сітэт і атрымлівае дыплом правізара. І гэта вялікая радасць для яе бабулі Надзеі Васільеўны, бо яна і сарыентавала дзяўчыну на выбар прафесіі, у якой сама вось ужо 46 гадоў. Надзея Васільеўна Рубцова — расіянка, але і Беларусь стала для яе роднай. У 1977 годзе пераехалі ў Ліду, на месца […]

Продолжить чтение

Рэалізуюць санітарнае заканадаўства

Важкі ўклад у высакародную справу аховы здароўя ўносяць і медыцынскія работнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Яны рэалізуюць санітарнае заканадаўства, накіраванае на зніжэнне патэнцыяльнай рызыкі ўплыву шкодных фактараў навакольнага асяроддзя, небяспечнай для жыцця і здароўя прадукцыі. Са сваім задачамі гігіеністы і эпідэміёлагі спраўляюцца паспяхова. На здымку (злева направа): памочнік урача-эпідэміёлага Ч. С. Крывенька, медыцынскі статыстык […]

Продолжить чтение

Найлепшыя ў прафесіі

З гонарам і годнасцю прафесійнае свята сустракае калектыў УАЗ “АДРАЦ “Ветразь”.  Тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, цалкам адданыя сваёй справе. Найлепшыя з іх традыцыйна да Дня медыцынскага работніка адзначаюцца граматамі і падзякамі. Сёлета Ганаровай граматай упраўлення аховы зда­роўя Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана шэф-повар цэнтра Алена Тадэвушаўна Смірнова, Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта — педагог-псіхолаг Барыс Юр’евіч Шыман, […]

Продолжить чтение

З Шанхая і Парыжа

З Шанхая і Парыжа былі ўдзельнікі Міжнароднага чэмпіянату па касьбе, які ў шосты раз прайшоў у вёсцы Жылінскія Навасёлкаўскага сельсавета. Трапіць на яго марыла даўно. Бо вельмі хацелася акунуцца ў атмасферу таго часу, калі жылі бацькі, трымалі вялікую гаспадарку, у тым ліку трох кароў. Каб назапасіць сена, прыходзілася нямала папрацаваць. На касьбу нярэдка збіралі талаку […]

Продолжить чтение

Душой народжаныя словы — зямлі бацькоў, асноў аснове

Чацвёрты год запар Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” адкрываюць літаратурныя святы. На іх арганізатары — работнікі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі — запрашаюць паэтаў і празаікаў з нашага раёна і гасцей. Удзельнікамі сёлетняй літаратурна-музычнай імпрэзы пад назвай “Душой народжанае слова” сталі прадстаўнікі Глыбокага — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Алесь Жыгуноў, кампазітар і […]

Продолжить чтение

Вандроўка, насычаная краявідамі і натхненнем

Былі толькі першыя дзянькі лета, а прага вандровак усё нарастала. Едучы на цэлы тыдзень з імклівага Мінска дамоў, у Паставы, марыла пра якое-небудзь хоць невялічкае падарожжа па родных мясцінах. Не паспела раскласці сумкі, як раздаўся тэлефонны званок: мяне клічуць у вандровачку па Мядзельшчыне. Вядома ж, адразу згадзілася і пайшла падсілкоўваць акумулятар фотаапарата. І вось мы […]

Продолжить чтение