18 чэрвеня — Дзень медыцынскіх работнікаў

Местная власть

 Гэтыя нядаўнія выпускнікі медыцынскіх універсітэтаў папоўнілі сям’ю пастаўскіх медыкаў. Сярод іх хірургі, тэрапеўты, рэнтгенолаг, псіхіятр-нарколаг, правізар і іншыя спецыялісты. Большасць паступалі ў ВНУ па мэтавых накіраваннях, выдадзеных установай аховы зда¬роўя “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца”. п На здымку: Анжаліка Драневіч, Наталля Калоцій, Ірына Ліпніцкая, Ганна Бурко, Алена Гарбуль, Арцём Табуноў, Валерыя Васюковіч, Таццяна Дацэнка, Дар’я Музычэнка. Фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.
Гэтыя нядаўнія выпускнікі медыцынскіх універсітэтаў папоўнілі сям’ю пастаўскіх медыкаў. Сярод іх хірургі, тэрапеўты, рэнтгенолаг, псіхіятр-нарколаг, правізар і іншыя спецыялісты. Большасць паступалі ў ВНУ па мэтавых накіраваннях, выдадзеных установай аховы зда¬роўя “Пастаўская цэнтральная раённая бальніца”.
п На здымку: Анжаліка Драневіч, Наталля Калоцій, Ірына Ліпніцкая, Ганна Бурко, Алена Гарбуль, Арцём Табуноў, Валерыя Васюковіч, Таццяна Дацэнка, Дар’я Музычэнка.
Фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.

Паважаныя работнікі сістэмы аховы здароўя пастаўшчыны!

Ваша прафесія прысвечана служэнню людзям і лічыцца адной з самых важных і ганаровых — вы дапамагаеце захаваць найвялікшую каштоўнасць — зда­роўе і жыццё.

Гэты дзень — цудоўная нагода для таго, каб выказаць падзяку ўрачам, фельчарам, медыцынскім сёстрам, работнікам хуткай дапамогі, фармацэўтам і пра­візарам — усім, ад каго залежыць шчаслівая ўсмешка на твары кожнага чалавека. Менавіта вы дапамагаеце людзям зноў набыць не толькі здароўе, але і жыццёвыя сілы, упэўненасць.

Ва ўстановах аховы здароўя раёна працуе шмат цудоўных спецыялістаў, якія сумленна і адказна служаць грамадству. Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, самаахвярнай працы забяспечана станоўчая дынаміка працягласці жыцця.

Жадаем вам прафесійных поспехаў і ўсіх жыццёвых даброт, якія вы штодзённа дорыце людзям, — здароўя, радасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай найвялікшай узнагародай для вас стане ўдзячнасць пацыентаў.

С. ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў. 

***

Са святам!

Медыцынскія работнікі адзначаюць сваё свята ў сярэдзіне лета, калі квітнее прырода, ззяе сонца і не хочацца думаць пра хваробы. Але яны ёсць, і наша задача — дапамагаць людзям. Сістэма аховы здароўя жыхароў Пастаўшчыны — гэта цэнтральная раённая бальніца, Варапаеўская раённая, тры ўчастковыя, бальніца сястрынскага догляду, дзве паліклінікі, 27 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, тры аддзяленні хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, у якіх працуюць 807 чалавек, у тым ліку 101 урач і 343 сярэднія медыцынскія работнікі. Выконваецца вялікі аб’ём аказання медыцынскай дапамогі — за год каля 8 тысяч шпіталізацый, 12 тысяч выклікаў «хуткай», у сярэднім 7 зваротаў кожнага жыхара ў паліклініку і амбулаторыі.

У раёне працуе шмат прафесіяналаў. У той жа час ідзе змена пакаленняў. Летась прыбыло 12 урачоў і 1 правізар — выпускнікі дзяржаўных медыцынскіх універсітэтаў. Чакаецца папаўненне і сёлета. Сплаў вопыту і маладосці будзе садзейнічаць далейшаму развіццю сферы аховы здароўя.

 Хачу падзякаваць медыцынскім работнікам за тое, што выбралі гэту прафесію, за іх нялёгкую і адказную працу, адрасаваць найлепшыя пажаданні ветэранам, якія ў свой час унеслі вялікі ўклад у развіццё медыцыны, а зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, даслаць віншаванні нашым калегам з 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, абласнога дзіцячага рэабілітацыйнага аздараўленчага цэнтра “Ветразь”, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтральнай аптэкі. Мы робім агульную справу.

Усім жадаю моцнага здароўя, поспехаў у працы, згоды ў сем’ях, дабрабыту, радаснага настрою. Са святам!

Уладзімір ЧАКАВЫ,

галоўны ўрач установы аховы здароўя

«Пастаўская цэнтральная раённая бальніца».

***

В ваших руках самое дорогое

Уважаемые сотрудники и ветераны Государственного учреждения «1-й военный госпиталь органов пограничной службы Республики Беларусь»! От администрации госпиталя и себя лично сердечно поздравляю вас с  Днём медицинских работников!

Во все времена одной из самых гуманных профессий была и остается профессия медика. Она требует большого физического и морального напряжения, терпения, глубоких знаний и милосердия.

День медицинского работника — профессиональный праздник тех, кто выбрал для себя нелегкий путь помогать людям. В ваших руках самое дорогое, что есть на свете, — здоровье и жизнь человека. Вам, людям в белых халатах, выпала честь сохранять, защищать, а порой и возвращать этот бесценный дар. Каждый день вы совершаете подвиг, приходя на помощь тем, кто в ней нуждается, облегчая страдания, принося исцеление.

Выражаю особые слова благодарности ветеранам здравоохранения за их самоотверженный труд во благо охраны здоровья жителей страны. Спасибо вам за вклад в развитие здравоохранения, гуманизм, добросовестное отношение к своему делу, отзывчивость и чуткость, за воспитание нового поколения медиков.

Дорогие коллеги! Примите искренние пожелания крепкого здоровья, семейного и личного благополучия, счастья, стабильности и успехов в работе, спокойствия и мира в каждом доме.

С. ПИВЕНЬ, начальник

государственного учреждения «1-й военный госпиталь

органов пограничной службы Республики Беларусь».

***

Радкі ўдзячнасці

Прафесія медыка вельмі запатрабаваная, надзвычай адказная і самая ўдзячная. Гэта пацвярджаюць і пісьмы, якія напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў паступілі ў рэдакцыю.

“Наш мілы доктар — так мы называем загадчыцу Казлоўшчынскага ФАПа Людмілу Іванаўну Кадушкевіч, — дзеляцца жыхары вёскі Прусы Л. Пазняк, Л. Бервячонак, А. Бервячонак, А. Юркевіч, С. Кавалёнак. — Усе немаладыя, у кожнага свае балячкі, а фельчар ратуе нас, калі занядужым. Заўсёды ўважліва выслухае, ніколі не павысіць голасу, параіць, якое трэба лякарства, і сама ж яго даставіць або перадасць праз каго-небудзь, зробіць укол. Калі тэрмінова трэба выехаць на выклік, за руль уласнай машыны са­дзіцца муж Уладзімір і прывозіць яе да хворага. Шчыра дзякуем Людміле Іванаўне і віншуем яе са святам”.

Жыхарка райцэнтра, інвалід другой групы Аліна Антонаўна Сідорка дасылае віншаванні з прафесійным святам урачу цэнтральнай раённай бальніцы Рустэму Адамавічу Крыніцкаму і санітарцы Ніне Іванаўне Мелец і дзякуе ім за ўвагу і дапамогу.

Ю. С. Рамейка з вёскі Падвішняк Лынтупскага сельсавета піша: “З 3 па 13 мая была на лячэнні ў Пастаўскай райбальніцы, у якую даставіла “хуткая”. У прыёмным пакоі дзяжурыў А. А. Сварцэвіч, вельмі чулы і ўважлівы доктар. Ён аператыўна аформіў дакументы, і мяне паклалі ў тэрапеўтычнае аддзяленне. Шчыра дзякую ўрачу Але Іванаўне Якубоўскай, медсёстрам Людміле Леанідаўне Стрылец, Эле Мечыславаўне Шу­дзейка, Святлане Францаўне Пронька і іншым, санітарцы Яніне Цішаловіч, а таксама ўсяму абслуговаму персаналу за іх чулыя адносіны і добразычлівасць. Да маіх слоў далучаюцца суседкі па палаце Я. В. Лісанян, А. Я. Лаганава”.

Пенсіянерка Л. А. Вярцінская з Казлоўшчынскага сельсавета дзякуе ўрачам Варапаеўскай раённай бальніцы Алене Сцяпанаўне Пазняк, Валянціне Іванаўне Гінько, Таццяне Аляксандраўне Беляковай: “Яны прыходзяць у палату, як сонца, і лечаць не толькі лякарствамі, але і ўсмешкай, добрым словам. А якія клапатлівыя медсёстры, санітаркі! І кормяць у Варапаеўскай бальніцы смачна”.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.