25 чэрвеня — дзень моладзі

Местная власть

4567

Дарагія сябры, прыміце шчырыя віншаванні з Днём моладзі!

Гэта свята юнацтва, нашай будучыні. Уласцівая маладому пакаленню схільнасць да ўсяго новага і прагрэсіўнага, імкненне да дасканаласці, уменне марыць і тварыць  дапамагаюць вам больш поў­на рэалізаваць свае шматгранныя здольнасці і талент. Маладыя людзі сёння занятыя ва ўсіх сферах раёна і дабіваюцца вялікіх поспехаў дзякуючы прадпрымальнасці, энергіі і аптымізму.

Дасягненні ў навуцы і эканоміцы, медыцыне і сельскай гаспадарцы, новыя вяршыні ў спорце, захаванне культурнай спадчыны — усё гэта зараз з’яўляецца неадкладнымі задачамі, якія пры падтрымцы і ўзаемаразуменні з боку старэйшага пакалення заклікана вырашаць моладзь.

Менавіта вам, маладым, належыць у хуткім часе ўзяць на сябе адказнасць за далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё Пастаўшчыны. Мы ўпэўнены, што вы дасягнеце ў жыцці многага, здолееце ўвасобіць свае самыя смелыя ідэі ў рэальныя справы.

Удачы вам, духоўнай прыгажосці, кахання і дабрабыту!

С. ЧЭПІК, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

В. АРЭХАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.   



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.