Аберагае і благаслаўляе

Духовность

DSC_0979

Жыхары вёскі Чорнае здаўна былі веруючымі людзьмі. Такімі засталіся і да сённяшняга дня. На набажэнствы раней збіраліся ў дамах розных гаспадароў. А чатыры гады таму, калі памерла адна з адданых веры каталічак Зоф’я Сямашка і апісала на мяне сваю хатку, я зрабіла ў ёй касметычны рамонт, абуладкавала алтар, і цяпер мы прыходзім туды ў маі на малітву да Маці Божай, у чэрвені ўзносім просьбы і падзякі да Сэрца Езуса.

У пачатку вёскі пастаянна стаяў драўляны крыж, які лічыцца абярэгам. Калі ён падгніваў, устанаўлівалі новы. Апошні быў пастаўлены Верай Ганчар. Але з часам і яго прыйшлося мяняць. Усе клопаты па вырабе і ўстаноўцы новага ўзяў на сябе ўнук Алены Андрэйчык Дзіма Каралёў, які жыве ў Паставах. Калі крыж узвысіўся, запрасілі ксяндза Юрыя Вілька з Варапаева, каб яго асвяціў. Якая гэта была ўрачыстасць! Пазней мы пасадзілі тут кветкі. А даглядае іх зноў жа Алена Андрэйчык. Штодзень, нягледзячы на паважаны ўзрост, наведвае святое месца, сочыць за парадкам. Выходзячы з вёскі, мы перад крыжам просім ва Усявышняга благаславення на дарогу, вяртаючыся дадому, дзякуем Яму за апеку. І добрым словам успамінаем Дзіму Каралёва, які зрабіў для нас, пажылых, такі падарунак.

На здымку: вяскоўцы каля новага крыжа з ксяндзом Юрыем.

Г. МАЖЭЙКА, в. Чорнае

Варапаеўскага сельсавета.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.