Абмеркавана на сесіі

Местная власть

95_big

20 чэрвеня адбылася 35-ая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання. Акрамя дэпутатаў, на яе запрашаліся члены выканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў, старшыні сельскіх Саветаў, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.

Першым на абмеркаванне было вынесена пытанне “Аб сумеснай рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх фарміраванняў па забеспячэнні грамадскай бяспекі, прадухіленні злачыннасці, прафілактыцы злачынстваў, накіраваных супраць жыцця і здароўя грамадзян на тэрыторыі Пастаўскага раёна”. З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў, з судакладам — начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў А. М. Гарус. Сваім вопытам работы падзяліліся ўрач псіхіятр-нарколаг цэнтральнай раённай бальніцы Ж. П. Папова, старшыня Валкоўскага сельскага Савета Т. Б. Баторы.

Другім было пытанне “Аб рэалізацыі ў раёне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь на 2016—2020 гады ў частцы фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы”. Па ім дакладваў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама С. У. Чымбург. Яго дапоўнілі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ М. А. Кабайла і старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Н. М. Седзюкевіч, якія далажылі, як пастаўлена фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа, адпаведна, на УП ЖКГ і тэрыторыі сельсавета.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел і выступілі перад прысутнымі старшыня раённага выканаўчага камітэта С. В. Чэпік і намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама А. Г. Руколь.

Фаіна КАСАТКІНА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.