Будзем берагчы прыроду


623_1

За апошнія гады ўзровень забруджвання прыроднага асяроддзя ў Беларусі значна знізіўся, таму што гэтаму пытанню надаецца вялікая ўвага. У прыватнасці, распрацоўваюцца доўгатэрміновыя нацыянальныя праграмы, якія вызначаюць экалагічную палітыку краіны.

Асноўная задача Пастаўскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — кантроль за выкананнем прыродаахоўнага заканадаўства ўсімі суб’­ектамі гаспадарання. У межах раёна размешчаны ўнікальныя тэрыторыі: заказнікі мясцовага і рэспубліканскага значэння, ёсць частка нацыянальнага парку. Іх ахове надаецца асаблівая ўвага, бо без захавання прыродных экасістэм і ландшафтаў немагчыма стварэнне спрыяльнага навакольнага асяроддзя. Пастаўшчына — адметны рэгіён і ў плане водных рэсурсаў. На яе тэрыторыю прыпадае 120 азёр і 70 рэк. Гэта вельмі многа ў параўнанні з іншымі раёнамі вобласці. Інспекцыя старанна сочыць за скідамі забруджаных сцёкавых вод. У гэтым плане выклікаюць занепакоенасць асобныя сельгаспрадпрыемствы раёна і гарадскія ачышчальныя збудаванні УП ЖКГ, якія патрабуюць рэканструкцыі.  

Пад пільным кантролем нашай службы — паветра. Штогод у атмасферу выкідваецца каля тысячы тон забруджвальных рэчываў. Згодна са статыстычнымі справаздачамі, без малога палова з іх прыходзіцца на УП ЖКГ. Рэгулярна міжраённая лабараторыя аналітычнага кантролю праводзіць замер, і, як правіла, сярэднія канцэнтрацыі шкодных рэчываў у атмасферы Пастаўшчыны не перавышаюць устаноўленых нарматываў. Калі ж якое-небудзь прадпрыемства перавышае заяўленыя нормы, то нясе за гэта адміністрацыйную адказнасць.

Складаным напрамкам дзейнасці райінспекцыі з’яўляецца кантроль за абыходжаннем з адходамі. У райцэнтры востра адчуваецца недахоп новага палігона цвёрдых бытавых адходаў, бо стары ўжо выпрацаваў свой рэсурс. У сельскай мясцовасці асноўная праблема — несанкцыянаваныя звалкі. Іх ліквідацыя кладзецца цяжкім грузам на плечы сельскіх Саветаў. На жаль, у многіх лю­дзей пакуль адсутнічае жаданне спрыяць ахове навакольнага асяроддзя. Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу заклікаць усіх берагчы прыроду і ашчадна адносіцца да яе багаццяў.

В. КАЗАК, начальнік

раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў

і аховы навакольнага асяроддзя.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.