Буйчонак Дзмітрый Віктаравіч — начальнік інспекцыі міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне


IMG_3337

Д. В. Буйчонак нарадзіўся 24 лютага 1984 года ў г. п. Шаркаўшчына. Закончыў Мінскі фінансава-эканамічны каледж і Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”. Працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе старшым дзяржаўным падатковым інспектарам аддзела кантролю за падаткаабкладаннямі юрыдычных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Шумілінскім раёне. З 2005 па 2017 гады працаваў галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам, начальнікам аддзела падаткаабкладання фізічных асоб, намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі  Беларусь па Шаркаўшчынскім раёне.

Загадам № 59-к Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2017 года і па ўзгадненні з Пастаўскім райвыканкамам з 23 мая бягучага года пераведзены на пасаду начальніка інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пастаўскім раёне.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.