Было спякотна ратаўнікам

Правовое поле

4983

Гарачым атрымаўся пачатак лета для работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. 1 чэрвеня а палове шостай гадзіны вечара ў цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў вёсцы Заброддзе Ярэўскага сельсавета. На месца выкліку адразу ж былі накіраваны падраздзяленні РАНС і службы ўзаемадзеяння. Калі яны прыбылі ў вёску, у драўляным доме назіралася задымленне. Гаспадар 1947 года нараджэння ў будынку адсутнічаў. Прычына пажару, у выніку якога знішчаны пасцельныя рэчы, пашкоджаны сцены і падлога, устанаўліваецца. Не выключана, што ёй стала неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадара.

2 чэрвеня, пад вечар, загарэўся цагляны двухкватэрны дом па вуліцы Кастрычніцкай у Паставах. Гаспадыня адной з кватэр, дзе разгуляўся “чырвоны певень”, на той момант была дома і самастойна яго пакінула да прыезду ратаўнікоў. Пацярпелі хатняя маёмасць і сцены. У якасці версіі прычыны ўзнікнення пажару тут разглядаецца парушэнне правіл захоўвання, выкарыстання, вырабу і транспарціроўкі рэчываў і матэрыялаў.

Вечарам 3 чэрвеня амаль цалкам згарэла павець па вуліцы Матросава ў райцэнтры. Агонь знішчыў дах, часткова — столевае перакрыцце, пашкодзіў сцены і маёмасць. Як мяркуецца, да пажару магло прывесці парушэнне правіл эксплуатацыі печы або іншых агрэгатаў і ўстройстваў, якія генерыруюць цяпло.

Алена ШАПАВАЛАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.