Чакалі большага

Спорт

3613

Завяршыўся чарговы, восьмы па ліку, Міжнародны шахматны турнір “Браслаўскія зарніцы”. У стартавы пратакол былі ўнесены прозвішчы 34 шахматыстаў з даволі высокім рэйтынгам. Пастаўшчыну прадстаўлялі Дзмітрый Крупадзёраў (ААТ “Паставымэбля”), Віктар Шастакоў (ФК “Атлант), Ігар Бабчынскі (СШ №4), Аляксандр Мурзо (ПМЦ) і  ўрач Андрэй Паўлаў. Традыцыйна на турніры дамінуюць прызнаныя майстры спорту з Полацка і Наваполацка. І сёлета яны занялі пяць першых месцаў.

Нягледзячы на моцны склад, гульня ў нашых шахматыстаў не заладзілася. Суцяшае хіба тое, што Аляксандр Мурзо сярод другаразраднікаў заняў першае месца з вынікам 6 ачкоў з 11 магчымых.

У камандным заліку дружына з Пастаў (А. Паўлаў, А. Мурзо, Д. Крупадзёраў) заняла пятае месца.

Ю. КАТОВІЧ, няштатны карэспандэнт.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.