«Дарогамі Перамогі»

Образование

image

Квэст пад такой назвай прайшоў у нашай школе ў маі. Арганізатарамі былі я як старшыня пярвічнай арганізацыі БРСМ, яе актывісты і педагог-арганізатар В. Г. Сіланава. Перад пачаткам гульні, у якой удзельнічалі чатыры каманды 9-11 класаў СШ №2 і зборная вучняў гарадскіх школ, што прадстаўляла Маладзёжную палату раённага Савета дэпутатаў, поспехаў удзельнікам пажадала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Н. Ф. Семянас. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі райкама ГА “БРСМ” і раённага савета ветэранаў.

 Першыя выпрабаванні пачаліся ўжо на старце, дзе патрэбна было прадставіць сваю каманду і дэвіз, каб атрымаць карту з далейшым маршрутам з пяці заданняў. Пры іх выкананні неабходна было знайсці медалікі. У каго іх назбіраецца больш, той і будзе пераможцам. Выконваліся і міні-заданні для далейшай адзнакі ў пропусках.

Удзельнікі называлі віды стралковай зброі, воінскія званні, гарады-героі, ваенныя песні і спявалі адну з іх, адказвалі на пытанні пра Вялікую Айчынную вайну,  рабілі перавязку “параненым” і гэтак далей.

Усе былі актыўнымі, а пераможцамі сталі вучні 11 класа нашай школы. Другое месца занялі прадстаўнікі Маладзёжнай палаты і 9 “Б”, трэцяе — 10 клас, 4-е — 9 “А”. Пераможцы і арганізатары атрымалі падарункі і дыпломы ад райкама БРСМ. Мерапрыемства запомніцца надоўга. А мы, маладое пакаленне, будзем шанаваць памяць пра воінаў-землякоў, якія загінулі за Радзіму і за тое, каб мы жылі пад мірным небам.

Вольга КУБРАКОВА,

вучаніца 10 класа СШ №2.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.