Для душы і цела

Спорт

8,1

Стаміліся ад гарадской мітусні і не можаце вызначыцца, дзе адпачыць ад напружанага жыццёвага рытму? Падказваю ідэальны варыянт — шыкоўны паляўнічы комплекс, які знаходзіцца ў вёсцы Гута (тэрыторыя Варапаеўскага лясніцтва). Тут ёсць гасцініца, лазня, банкетная зала і многае іншае. 

8,5
Гэта ціхае месца па-сапраўднаму маляўнічае. Чыс-тае паветра, на-вокал лес, побач возера і ўсё для таго, каб адчуваць сябе камфортна: гарачае і халоднае водазабеспячэнне, душ, санвузлы, кухня з хала­дзільнікам, электраплітой, мікра­хвалевай печчу, электрачайнікам і неабходным посудам. Сюды можна прыехаць сям’ёй на некалькі дзён і наталіцца прыроднай гармоніяй.

8,4

— Ёсць усё і для правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў, — расказваў вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы лясгаса Юрый Ракель. — Калі запланавалі банкет, карпаратыў або іншую ўрачыстасць, да вашых паслуг вялікая зала. Тут ладзяцца юбілеі, вяселлі. Летам стол звычайна накрываецца ў самабытнай альтанцы. Групай да 10 чалавек можна сабрацца за меншым сталом, пасмажыць на мангале шашлык. Для тых, хто любіць папарыцца, — сучасная саўна.

8,3

Зона адпачынку добра­ўпарадкавана: высаджана мноства дэкаратыўных дрэўцаў, кветак. Навакольны пейзаж садзейнічае выдатнаму настрою. Пасядзець з вудачкай на штучным зарыбленым вадаёме — мара любога рыбака (вудачку атрымаеце на месцы). Пашчасціць — зловіце таўсталобіка або карпа. Для аматараў палявання — свая забаўляльная праграма: пастраляць па талерачках і 3D-мішэнях з лука. Калі прыедзеце са сваім паляўнічым сабакам, для яго таксама знойдзецца месца — спецыяльны вальер.

8,2

А што за цудоўны від на возера, на якім абуладкаваны пірс! Стаіш на ім — і сэрца замірае ад празрыстай воднай гладзі, дзе адлюстроўваецца неба. Маеце жаданне — катайцеся на лодцы. Або адпраўляйцеся пехатой па экалагічнай сцежцы і знаёмцеся з мясцовай фаўнай, назірайце за жыццём дзікай прыроды. Любі­це збіраць грыбы і ягады — яны побач. А вярнуўшыся з “ціхага палявання”, можаце адпачыць у пакоі з камінам. Да паслуг — ма­більная сувязь, спадарожнікавае тэлебачанне, біль­ярд. У більярднай на сценах — трафеі, пакінутыя пасля ўдалага палявання: чучалы галоў лася, ваўка, на падлозе — шкура ваўка. У двухпавярховым будынку ўтульныя для адпачынку пакоі на аднаго-двух чалавек з драўлянай мэбляй пад даўніну, яе прыгожы дызайн заспакойвае. Пасля актыўнага адпачынку тут вам гарантаваны моцны і салодкі сон.

Домік паляўнічага ў Гуце запатрабаваны ў аматараў актыўнага ладу жыцця. Сюды любяць прыяз­джаць маладыя сямейныя пары, бацькі з дзецьмі, госці з замежжа, асабліва расіяне. Беларускі каларыт, яднанне з прыродай зробяць адпачынак незабыўным. За некалькі месяцаў наперад браніруюцца месцы на Новы год, 8 Сакавіка, іншыя святы. Пабываўшы тут аднойчы, многія вяртаюцца зноў. Нават за адзін дзень, праведзены ў гэтым цудоўным куточку, удаецца адпачыць і целам, і душой.

Калі надумаецеся наведацца ў Гуту, папярэдне патэлефануйце на нумары Юрыя Антонавіча Ракеля 8(033)3372727, 8(029)3372727 або напішыце яму на электронны адрас: 3372727@mail.ru

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.