“Гэту школу трэба прайсці”

Общество

IMG_0818

Калі якога 19-20-гадовага юнака назваць дзедам, ён, безумоўна, пакрыўдзіцца. Ну, а для салдата гэта слова толькі ў радасць.

Як і для радавога Антона Калібатава, які служыць у арміі ўжо другі год і перайшоў у катэгорыю дзядоў (на салдацкім слэнгу). І яшчэ адна радасць — атрымаў кароткачасовы водпуск і дзесяць чэрвеньскіх дзён правёў у родных Паставах разам з мамай і татам.

— Усё ў мяне ў арміі добра (Антон служыць у вайсковай часці, што дыслацыруецца ў Валожыне — аўт.), але па бацьках сумую, — шчыра прызнаецца. — Праўда, ёсць магчымасць пазваніць: кожны вечар нам на 45 хвілін выдаюць мабільнікі.

Служба ў арміі — абдуманы крок. Ні ў самога юнака, ні ў бацькоў і думкі не ўзнікала, каб нейкім чынам “адкасіць” ад яе. “Армія — гэта школа жыцця, і яе трэба прайсці, каб стаць сапраўдным мужчынам, — разважае Антон і ўзгадвае першыя крокі. — Адразу трапіў у “вучэбку”, і там, канечне, было цяжка. Але паступова ўцягнуўся ў напружаны рытм, а зараз і ўвогуле адчуваю сябе цалкам упэўненым”.

Да службы Антон паспеў скончыць Віцебскі станкаінструментальны каледж, папрацаваць на Пастаўскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе, загартавацца фізічна, аддаючы перавагу цяжкай атлетыцы. І ў арміі з задавальненнем працягвае займацца спортам. Яшчэ калі служыў у “вучэбцы”, яго фотаздымак, як лепшага спартсмена, быў занесены на Дошку гонару.

А прыехаўшы ў водпуск, не толькі адпачываў, але і стараўся дапамагчы бацькам па хатняй гаспадарцы. Кацярына Віктараўна і Уладзімір Артагавіч не маглі нарадавацца: вырас і ўзмужнеў сын.

А да дэмбеля засталося ўсяго пяць месяцаў. І ў Антона пачнецца новы жыццёвы этап.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.