Канікулы без небяспекі

Образование

56289

Закончыўся навучальны год. Можна цудоўна адпачываць, не хвалюючыся пра нявыкананыя дамашнія заданні. Радаснымі воклічамі да позняга вечара загаманіў школьны стадыён. Веласіпеды дачакаліся сваіх уладальнікаў, якія мараць пра далёкія падарожжы.

Усё гэта добра. Але, каб лета прыносіла толькі задавальненне, не трэба забываць пра правілы бяспекі. Пра гэта і ішла размова на сустрэчы вучняў са старшым інспектарам аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі А. І. Цымбалюком і інспектарам дарожна-патрульнай службы А. С. Сеніным, якая адбылася ў нашай школе напрыканцы навучальнага года. Як адзначыў супрацоўнік ДАІ А. Сенін, каб не здарылася бяда, у першую чаргу трэба захоўваць правілы дарожнага руху, быць уважлівым самому і перасцерагаць іншых.

Так і будзем рабіць. Няхай лета прынясе толькі радасць, новыя сілы і свежыя ўражанні.

Яна ГОЛУБЕВА, член аб’яднання

 “Юныя журналісты” Лынтупскай СШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.