“Месца сустрэчы: дыялог”


logo-MOOV_2015

td_evz_ru_рядом

Так называецца праграма, якая рэалізуецца ў раёне згодна з гуманітарным праектам “Аказанне валанцёрскай дапамогі былым вязням”. Фінансуе яго германскі фонд “Памяць, адказнасць і будучыня” сумесна з арганізатарам — Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемадапамога”. Каардынатар праекта — Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Гуманітарны праект накіраваны на па-ляпшэнне сацыяль-нага і псіхалагічнага стану былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў, ахвяр вайны, нацысцкіх ганенняў і сталінскіх рэпрэсій, проста людзей сталага веку, наладжванне дыялогу паміж старэйшым пакаленнем і моладдзю.

А. А. Шылько (стаіць) з былымі вязнямі, якія пражываюць у г. п. Варапаева.
А. А. Шылько (стаіць) з былымі вязнямі, якія пражываюць у г. п. Варапаева.

У рамках рэалізацыі праекта яго каардынатары ў адзін з чэрвеньскіх дзён запрасілі ў Варапаеўскі сельвыканкам Віктара Міхайлавіча Лявонава, Валянціна Хрысанфавіча Войтава, Феадосію Ільінічну Лапачонак і Вольгу Сяргееўну Януші іншых былых вязняў. Гэтыя людзі зведалі жах ваеннага ліхалецця не толькі на радзіме, але і пэўны час правялі ў няволі на Нямеччыне.

На мерапрыемства прыйшлі вучні Варапаеўскай сярэдняй школы, якія актыўна ўключылі­ся ў валанцёрскі рух. Прысутні­чалі таксама куратары праекта — работнікі сацыяльнай службы раёна і партнёры — прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, медыкі.

Валанцёры з Варапаеўскай СШ.
Валанцёры з Варапаеўскай СШ.

Ганаровым гасцям прапанавалі змераць ціск, прай­сці сеанс ароматэрапіі, зрабіць масаж. Потым за сталом з фітачаем на любы густ — для заспакаення нервовай сістэмы, паляпшэння работы сэрца, расшырэння сасудаў — пацякла цёплая размова пра мінулае і сучаснае, вечныя каштоўнасці. Былыя вязні расказвалі пра сваё жыццё, дзяліліся горкімі ўспамінамі пра час, праведзены за калючым дротам у чужой краіне, дзякавалі сацыяльным работнікам, а таксама валанцёрам, якія рэгулярна наведваюцца да іх і аказваюць медыка-сацыяльную дапамогу, за тое, што знаходзяць час, каб уважліва выслухаць, параіць, падтрымаць. Увага з іх боку дапамагае лягчэй перажываць розныя жыццёвыя цяжкасці, пераадольваць хваробы і ўспрымаць на восень жыцця з аптымізмам.

Пажылыя лю­дзі, тым больш хворыя, не павінны жыць у ізаляцыі, — гаварыла памочнік каардынатара праекта, юрыст Пастаўскага ТЦСАН Ала Аляксандраўна Шылько. — Падчас такіх сустрэч мы можам у чарговы раз распытаць у былых вязняў ці проста састарэлых пра праблемы, якія ў іх ёсць, каб потым аператыўна прыняць адпаведныя рашэнні. Валанцёрская работа звязана з тым, каб разнастаіць будні старога чалавека і дапамагчы яму. Справа гэта нялёгкая, патрабуе часу, фізічных сіл і псіхалагічнай вытрымкі. Нашы валанцёры, пераступіўшы аднойчы парог дома падапечнага, вяртаюцца туды зноў і зноў.

Пра чулыя адносіны маладых людзей гаварылі і прысутныя. Такія шчырыя сустрэчы падабаюцца пажылым лю­дзям і напаўняюць іх жыццё радасцю. А моладзь вучыцца ў старэйшага пакалення мудрасці, цаніць мірнае неба над галавой, пераймае вопыт.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Фота прадастаўлена ТЦСАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.