Пастаўскі ТЦСАН — лаўрэат

Личности

IMG_4387

Завяршыўся абласны конкурс “Лепшы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоў­вання насельніцтва” Віцебскай вобласці. Гэтага звання ўдастоіўся Полацкі ТЦСАН. Лаўрэатамі першай ступені сталі Наваполацкі і Пастаўскі тэрытарыяльныя цэнтры.

— Удзел у конкурсе прымалі 25 аналагічных устаноў, — расказвала дырэктар Дзіяна Іванаўна Пякарская. — Конкурс праводзіўся ў два этапы. Яго арганізатарам выступіў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Спецыяльная камісія дасканала вывучала вынікі работы за мінулы год. Пад увагу бралася наяўнасць або адсутнасць элементаў безбар’ернага асяроддзя для свабоднага доступу інвалідаў у тэрытарыяльны цэнтр. Аналізавалася прыцягненне пазабюджэтных фінансаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, сродкаў праз папячыцельскія саветы, сацыяльныя праекты. Сума балаў залежала і ад колькасці абгрунтаваных скаргаў і падзяк.

У заключны тур прайшлі Полацкі, Наваполацкі, Бешанковіцкі, Дубровенскі, Сенненскі, Ушацкі і наш ТЦСАН. Пераможца атрымаў дыплом і сертыфікат на 20 базавых велічынь. Пастаўчанам і новапалачанам прысуджана ўзнагароджанне ў памеры 14 базавых велічынь. Сенненскаму і Ушацкаму цэнтрам сертыфікаты на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы выдадзены дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас”.

На здымку: Д. І. Пякарская з дыпломам і сертыфікатам.

Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.